Акруга (ГДР)
Акруга (ням.: Bezirk) — адміністрацыйная адзінка ў ГДР. У 1952—1990 гадах акругі з’яўляліся сярэднім звяном дзяржаўнага кіравання. У выніку адміністрацыйнай рэформы 1952 года было створана 14 акруг, якія выконвалі задачы зямельных урадаў. Акругі былі падзелены на раёны. Усходні Берлін з 1961 года меў статус акругі.
Існавалі наступныя акругі:
- Акруга Ростак; 10 раёнаў, 4 гарады акруговага падпарадкавання, 360 камун
- Акруга Шверын; 10 раёнаў, 1 горад акруговага падпарадкавання, 389 камун
- Акруга Нойбрандэнбург; 14 раёнаў, 1 горад акруговага падпарадкавання, 492 камун
- Акруга Магдэбург; 19 раёнаў, 1 горад акруговага падпарадкавання, 655 камун
- Акруга Патсдам; 15 раёнаў, 2 гарады акруговага падпарадкавання, 755 камун
- Акруга Франкфурт-на-Одэры; 9 раёнаў, 3 гарады акруговага падпарадкаванне, 438 камун
- Акруга Эрфурт; 13 раёнаў, 2 гарады акруговага падпарадкавання, 719 камун
- Акруга Хале; 20 раёнаў, 3 гарады акруговага падпарадкавання, 684 камун
- Акруга Лейпцыг; 12 раёнаў, 1 горад акруговага падпарадкавання, 422 камун
- Акруга Дрэздэн; 15 раёнаў, 2 гарады акруговага падпарадкавання, 594 камун
- Акруга Котбус; 14 раёнаў, 1 горад акруговага падпарадкавання, 574 камун
- Акруга Зуль; 8 раёнаў, 1 горад акруговага падпарадкавання, 358 камун
- Акруга Гера; 11 раёнаў, 2 гарады акруговага падпарадкавання, 528 камун
- Акруга Карл-Маркс-Штат; 21 раён, 3 гарады акруговага падпарадкавання, 601 камуна
Адміністрацыйная рэформа 1952 года
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Другой сусветнай вайны ў савецкай акупацыйнай зоне было створана пяць зямель Мекленбург, Саксонія-Анхальт, Брандэнбург, Цюрынгія і Саксонія, ці як правапераемнікі гістарычных краін, ці з былых правінцый Прусіі. Гэтыя землі стварылі ў 1949 г. Германскую Дэмакратычную Рэспубліку.
У пачатку ліпеня 1952 II. партыйная канферэнцыя САПГ абвясціла Будаўніцтва сацыялізму ў ГДР. У сувязі з гэтым было вырашана перабудаваць дзяржаву па савецкім узоры, каб забяспечыць лепшы кантроль (Дэмакратычны цэнтралізм), і ліквідаваць землі як перажыткі феадальнага ладу.
Канец акруг
[правіць | правіць зыходнік]Да ўваходжання ГДР у ФРГ акругі заставаліся нязменнымі. 22 ліпеня 1990 Народная палата ГДР прыняла закон аб увядзенні зямель, які павінен быў набыць моц 14 кастрычніка. З уваходжаннем у склад ФРГ землі ўжо 3 кастрычніка 1990 лічыліся створанымі.
Акругі Ростак, Шверын і Нойбрандэнбург утварылі зямлю Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, акругі Патсдам, Франкфурт-на-Одэры і Котбус — Брандэнбург, акругі Магдэбург і Хале — Саксонію-Анхальт, акругі Эрфурт, Гера і Зуль — Цюрынгію і акругі Лейпцыг, Дрэздэн і Карл-Маркс-Штат — Саксонію. Некаторыя раёны і камуны перайшлі ў іншую зямлю, таму граніцы старых і новых зямель супадаюць толькі часткова.