Актыўны рахунак
Выгляд
Актыўныя рахункі — рахункі бухгалтарскага ўліку, прызначаныя для ўліку стану, руху і зменаў гаспадарчых сродкаў па іх відах.
На актыўных рахунках адлюстравана інфармацыя аб сродках (у грашовым эквіваленце), якія маюцца ў распараджэнні арганізацыі, гэта могуць быць банкаўскія рахункі, маёмасць на складзе і ў эксплуатацыі.
На актыўных рахунках:
- Пачатковае сальда запісваецца па дэбету рахунка
- Запісы, якія характарызуюць павелічэнне гаспадарчых сродкаў запісваюцца па дэбету рахунка
- Запісы, што характарызуюць памяншэнне гаспадарчых сродкаў запісваюцца па крэдыту рахунка
- Канчатковае сальда запісваецца па дэбету рахунка
Схема вядзення актыўнага рахунка:
| Дт | Дат |
| Сп | |
| + | - |
| Звд | Звк |
| Ск |
Дзе Ск = Сп + Звд - Звк.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кондраков Н. П. Бухгалтерский учёт. Учебное пособие. — 4-е изд., перераб. и доп. — Масква: Инфра-М, 2004. — С. 39. — (Серыя «Высшее образование»). — ISBN 5-16-000800-4.