Маёмасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Маёмасць — матэрыяльны аб'ект грамадзянскіх правоў асобы, тое, што знаходзіцца ў чыёй-небудзь уласнасці, а таксама сукупнасць маёмасных правоў (актыў) або маёмасных правоў і абавязкаў (актыў і пасіў), якія належаць пэўнай асобе.

Паводле беларускага заканадаўства, ва ўласнасці грамадзян могуць знаходзіцца жылыя дамы, кватэры, дачы, зямельныя ўчасткі (т.зв. «нерухомая маёмасць»), транспартныя сродкі, грашовыя сродкі, акцыі і іншыя каштоўныя паперы, прадметы хатняй гаспадаркі і асабістага ўжытку, сродкі вытворчасці для вядзення сялянскай (фермерскай) або асабістай падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва, агародніцтва, індывідуальнай і іншай гаспадарчай дзейнасці, створаная прадукцыя і атрыманыя даходы, а таксама іншая маёмасць спажывецкага і вытворчага прызначэння. Склад і вартасць маёмасці, набытай грамадзянінам за кошт працоўных даходаў і зберажэнняў і на іншых падставах, дазволеных заканадаўствам, не абмяжоўваецца. Грамадзянін правамоцны распараджацца сваёй маёмасцю паводле асабістага меркавання - прадаваць, здаваць у арэнду, рабіць з ёю іншыя здзелкі, якія не супярэчаць закону. Права на маёмасць ахоўваецца законам. Уласнік мае права выпатрабаваць сваю маёмасць з чужога незаконнага валодання і спагнаць панесеныя ім страты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7