Акцэнтна-складовы верш
Выгляд
Акцэ́нтна-складо́вы верш — від танічнага верша, для якога характэрна, апрача аднолькавай колькасці акцэнтаў (моцных націскаў), аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках. Склад — гэта адрэзак гукавога патоку мовы, у аснове якога — адзін галосны гук. Часам колькасць акцэнтаў і складоў у вершарадах можа неістотна змяняцца (павялічвацца або змяншацца на адзін-два).
Акцэнтна-складовы верш у беларускай літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]У беларускай паэзіі акцэнтна-складовы верш узнік у XIX ст. і аб'яднаў асноўныя прыметы сілабічнага вершаскладання і народнага верша ў яго інтанацыйна-сказавай разнавіднасці (былінны верш). Ён, як правіла, карыстаецца рыфмамі, мае страфічную арганізацыю, у ім нярэдка ўжываецца цэзура:
- Ох, дайце ж мне смык,
- Каб усюды граў!
- Хоць бы сам я знік,
- Абы голас даў.
- (Ф. Багушэвіч «Смык»)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.