Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме
Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме | |
---|---|
англ.: University of Alabama at Birmingham | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Alabama at Birmingham |
Заснаваны | 1969 |
Студэнты | 18 698[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бірмінгем, Алабама, ЗША |
Сайт | uab.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме (англ.: University of Alabama at Birmingham) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бірмінгем ў штаце Алабама.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт прапануе 140 праграм навучання ў 12 акадэмічных каледжах і школах, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра, доктара і прафесійных кваліфікацый у гуманітарных, матэматычных, сацыяльных, паводніцкіх, прыродазнаўчых і фізічных навуках, бізнесе, адукацыі, тэхніцы і ахове здароўя, такіх як медыцына, стаматалогія, афтальмалогія, сястрынская справа і ахова грамадскага здароўя. Восенню 2020 года ва ўніверсітэт было залічана 22,5 тысячы студэнтаў з больш чым 110 краін свету.
Вучэльня з'яўляецца адным з найбуйнейшых акадэмічных універсітэцкіх медыцынскіх цэнтраў у Злучаных Штатах. Шпіталь універсітэта фінансуе праграмы ардынатуры па медыцынскіх спецыяльнасцях, у тым ліку ўнутраным хваробам, неўралогіі, фізічнай медыцыны і рэабілітацыі, хірургіі, радыялогіі і анестэзіялогіі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Школа стаматалогіі
- Школа адукацыі
- Школа інжынерыі
- Школа прафесій аб здароўі
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства
- Школа афтальмалогіі
- Школа грамадскага здароўя
- Ганаровы каледж
- Школа аспірантуры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы