Алег Іванавіч Кот
| Алег Іванавіч Кот | |
|---|---|
| Нараджэнне |
18 красавіка 1966 (59 гадоў) |
| Званне | падпалкоўнік |
| Узнагароды | |
Алег Іванавіч Кот (нар. 18 красавіка 1966, в. Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскае вышэйшае зенітна-ракетнае каманднае вучылішча, інжынер па эксплуатацыі радыётэхнічных сродкаў.
Праходзіў ваенную службу ў якасці начальніка зенітнага ракетнага разліку — намесніка камандзіра батарэі Прыкарпацкай ваеннай акругі. Быў памочнікам начальніка 3-га аддзялення Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята. Працаваў старшым памочнікам начальніка 1-га аддзялення Дзяржынскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята, намеснікам ваеннага камісара — начальнікам мабілізацыйнага аддзялення, ваенным камісарам Дзяржынскага раённага ваеннага камісарыята.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені, васьмю юбілейнымі медалямі[1].