Алег Алегавіч Юрэня
Алег Алегавіч Юрэня | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
21 мая 1990 (34 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 186 см[1] |
Вага | 90 кг[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Алегавіч Юрэня (нар. 21 мая 1990, Масты, Гродзенская вобласць) — беларускі спартсмен (веславанне на байдарцы), майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, бронзавы прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны (2011, 2013) і бронзавы (2010, 2015) прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён (2010, 2011, 2012, 2014), сярэбраны (2010, 2011) і бронзавы (2015, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выпускнік Правамастоўскай сярэдняй школы. Займацца веславаннем пачаў ва ўзросце адзінаццаці гадоў у мясцовай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву, праходзіў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Задоліна. З 2005 па 2006 год навучэнец установы адукацыі «Гродзенская дзяржаўная вучылішча алімпійскага рэзерву». З 2006 года спартсмен дзяржаўнай установы «Брэсцкая абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства». Першага сур’ёзнага поспеху дабіўся ў 2008 годзе, калі ўпершыню трапіў у асноўны склад нацыянальнай зборнай Беларусі і ўдзельнічаў у заліку дарослага першынства Еўропы ў Мілане — з байдаркай-двойкай на 1000 кіламетраў, васямнаццатае месца. У 2009 годзе ўдзельнік Кубка свету, у выніковай табліцы на пятнаццатым радку сусветнага рэйтынгу байдарачнікаў, удзельнік еўрапейскага чэмпіянату ў Брандэнбургу, дзе ў адзіночнай кіламетровай праграме — быў дзявяты[2].
У 2014 годзе скончыў факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна[3].
Зноскі
- ↑ а б Olympedia — 2006.
- ↑ Гонар школы
- ↑ ЮРЕНЯ ОЛЕГ ОЛЕГОВИЧ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь = Canoe sprint in the Republic of Belarus : [65 лет/ составители: В. В. Шантарович, К. В. Шарпило; перевод на английский: О. В. Бобрицкая]. — Минск, 2016. — С. 134.
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Мастах
- Выпускнікі факультэта фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
- Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Весляры на байдарках і каноэ Беларусі