Алег Аркадзьевіч Тарыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Аркадзьевіч Тарыкаў
Дата нараджэння 9 красавіка 1938(1938-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1996(1996-01-15) (57 гадоў)
Род дзейнасці краязнавец
Альма-матар

Алег Аркадзьевіч Тарыкаў (9 красавіка 1938, в. Мікулічы, што каля вёскі Жабінка Глыбоцкага раёна — 15 студзеня 1996) — беларускі краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нода нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў Глыбоцкае электрамеханічнае вучылішча № 12 (1957), накіраваны на працу ў горад Кустанай (Казахстан). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-энергетык (1965). З 1965 г. у Гомелі працаваў на заводзе «Гідрапрывад» па сваёй спецыяльнасці. З 1975 г. працаваў у навукова-даследчым інстытуце ў Мінску, з 1982 г. — галоўны энергетык Маладзечанскай мэблявай фабрыкі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апроч асноўнай працы займаўся літаратурнай і краязнаўчай дзейнасцю. Працаваў у мясцовых архівах, у архівах Вільнюса, Ленінграда. Друкаваўся ў перыядачных выданнях па пытаннях краязнаўства і гісторыі Беларусі. Склаў радавод (з 18 ст.) сваёй сям'і. Пісаў вершы і байкі. У 1989 г. з выдавецтва «Беларусь» выйшла кніга «Северные», успаміны камандзіра партызанскага атрада П. М. Максіменкі[1], літаратурны запіс якой зрабіў А. А. Тарыкаў. Аўтар кнігі «Зарніцы ў глыбінях азёр», прысвечанай Глыбочынне.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Глыбоцкага раённага Савета народных дэпутатаў (1993).

Зноскі

  1. «Северные»: Воспоминания командира (партизан. отряда спец. назначения от НКГБ БССР о подпольщиках Глубокского р-на Вилейс. обл.) / П. Н. Максименко; (Лит. запись О. А. Тарикова), 156,(2) с., (2) л. ил. 21 см, Минск Беларусь 1989.