Алег Барысавіч Дармешкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Барысавіч Дармешкін
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1958(1958-10-30) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2008)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Алег Барысавіч Дармешкін (нар. 30 кастрычніка 1958, Кемерава, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія неарганічных рэчываў», 1980; аспірантура, 1985).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1984, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хімічнай тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай тэхналогіі, дацэнт, з 2000 — загадчык кафедры, з 2009 — прарэктар універсітэта па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія мінеральных солей і ўгнаенняў; рацыянальнае і комплекснае выкарыстанне фасфатнай сыравіны; перапрацоўка адходаў вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995, 2005), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010), канцэрна «Белнафтахім» (2015); прэміі НАН Беларусі (2007), спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010); нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсосберегающие технологии комплексных удобрений на основе многокомпонентных водно-солевых систем : диссертация … доктора технических наук : 05.17.01 : защищена 20.05.2008 : утверждена 05.11.2008 / Дормешкин Олег Борисович. ― Минск, 2007.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дармешкін Алег Барысавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 7.