Алег Віктаравіч Чарнышоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Віктаравіч Чарнышоў
ChernyshovAleg.jpg
Дата нараджэння 18 сакавіка 1939(1939-03-18) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці даследчык дызайну
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Алег Віктаравіч Чарнышоў (нар. 18 сакавіка 1939) — навуковы даследчык у сферы дызайну, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Сябра Грамадскага аб’яднання Беларускі саюз дызайнераў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Навучаўся ў В. І. Гусева, І. Я. Герасіменка. У 1984—1990 гг. працаваў заведуючым кафедры дызайна БДТМІ. З 1987 г. сябра Беларускага саюза дызайнераў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Навукова-даследчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца навукова-даследчай і пелагагічнай дзейнасцю па наступных спецыялізацыях: навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя, мастацка-кампазіцыйныя праблемы дызайн-дзейнасці і пытанні развіцця праектна-творчага мыслення спецыялістаў у галіне канцэптуальнага дызайну.

Мае больш за 80 навуковых публікацый і тэарэтычных распрацовак у галіне тэорыі, метадалогіі і методыкі дызайн-адукацыі, а таксама 10 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі [2].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Некаторыя асаблівасці дызайн-дзейнасці і падрыхтоўка кадраў». — Працы Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, М., 1976.
  • «Bilden gegen Leitbilaen». — Fom+Zwech, DDR, 1981, у суаўтарстве.
  • «Канцэпцыя ўзаемадзеяння і метадалагічныя праблемы дызайну». -Аўтарэферат на атрыманне вучонай ступені к.ф.н.
  • «Праблемы агульнамастацкай падрыхтоўкі студэнтаў кафедры прамысловага мастацтва». — Мн., 1983.

Асноўныя навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вучэбна-метадычны дапаможнік «Фармальная кампазіцыя. Творчы практыкум» — Мн., «Харвест», 1999.
  • Прынцыпы пабудовы ўступнага іспыту па дызайне. — Мн., ЕГУ, 2001.
  • Канцэптуальны дызайн: вопыт распрацоўкі базавай мадэлі і вучэбна-метадычнага забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі дызайнераў у Рэспубліцы Беларусь. — Мн., ЕГУ, 2004.
  • Дызайн-адукацыя: новая мадэль прафесійнай падрыхтоўкі дызайнераў. — Мн., «Прапілеі», 2006.
  • Творчасць: уступны экзамен для абітурыентаў, якія паступаюць вучыцца па спецыяльнасці «Дызайн». — Мн., БДУ, 2008.
  • Кампазіцыя: творчы практыкум. — Мн., «Беларусь», 2012[3], 2013.

Зборнікі вершаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтабіяграфія пачуццяў. — Мн., «Прапілеі», 2010.
  • Адлюстраванні. — Мн., «Прапілеі» 2011.
  • Адлюстраванні-2. — Мн., Выдавец А. Н. Вараксіна, 2015.

Зноскі