Алег Вікенцьевіч Луцэвіч
| Алег Вікенцьевіч Луцэвіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 16 красавіка 1924 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 ліпеня 2015 (91 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
| Уплыў на | Міхась Рагалевіч, Алена Бархаткова |
| Член у | |
Алег Вікенцьевіч Луцэвіч (16 красавіка 1924, Дубраўка — 18 ліпеня 2015, Мінск) — беларускі мастак-графік, педагог. Быў членам Беларускага саюза мастакоў з 1960 года. Брат Эмануіла Луцэвіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны жыў у Пухавічах, дзе і застаўся ў акупацыі. Паўтара года наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Вясной 1943 года пайшоў у партызанскі атрад імя Суворава 2-й Мінскай брыгады, які дзейнічаў у навакольных лясах[1].
З ліпеня 1944 года стаў адным з першых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Выкладаў малюнак у Мінскім мастацкім вучылішчы.
Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Вясёлка» ад пачатку яго стварэння да канца 1970-х гадоў. Яго ілюстрацыі былі падкрэслена жывапіснымі, вызначаліся тонкім каларытам, гумарам, цеплынёй; пазбягаў дэталізацыі[2]. Яго малюнкамі аформлены многія творы першага рэдактара «Вясёлкі» Васіля Віткі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АРТХИВ. Олег Викентьевич Луцевич (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Усе фарбы «Вясёлкі»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Дубраўцы
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя