Алег Мікалаевіч Керчу
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Алег Мікалаевіч Керчу | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 ліпеня 1984[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Алег Керчу (нар. 6 ліпеня 1984, Чарнаўцы) — украінскі футбаліст, абаронца каламыйскага «Пакуцця».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец букавінскага футбола, прафесійную кар’еру пачаў у чарнавіцкай «Букавіне». За букавінскі клуб у 2001—2006 гадах згуляў 123 матчы (7 галоў). У 2006 годзе перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну», у складзе якой стаў пераможцам Другой лігі Украіны 2005/06.
У 2007 годзе перабраўся ў склад івана-франкоўскага «Прыкарпацця». Правёў 15 матчаў, разам з клубам атрымаў срэбраныя медалі Другой лігі 2006/07.
У 2008 годзе вярнуўся ў родную «Букавіну», дзе стаў адным з лідараў каманды, а з часам і капітанам. У складзе «Букавіны» стаў пераможцам Другой лігі 2009/10, а таксама рэкардсменам чарнавіцкай каманды па колькасці згуляных паядынкаў у чэмпіянаце і Кубку Украіны.
У студзені 2014 года па запрашэнні свайго земляка Руслана Гунчака накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан», і ў выніку ў лютым 2014 падпісаў кантракт з клубам. У «Нафтане» замацаваўся на пазіцыі асноўнага левага абаронцы, у канцы сезона часам стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У студзені 2015 года пакінуў наваполацкі клуб[2].
У сакавіку 2015 вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком цярнопальскай «Нівы»[3]. Сезон 2015/16 таксама пачынаў у «Ніве», але ў жніўні 2015 года пакінуў клуб[4]. У пачатку 2016 года гуляў за «Букавіну», пасля чаго пераехаў у канадскі клуб «Юкрэйн Юнайтэд». У сакавіку 2017 года вярнуўся ў «Букавіну», аднак ужо ў маі зноў з’ехаў у Канаду, папоўніўшы склад клуба «Варкута».
У красавіку 2019 года чарговы раз стаў іграком «Букавіны». З лета 2019 года выступае на аматарскім узроўні.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Oleg Kerchu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Керчу, Огар и Рефаи покинули «Нафтан»
- ↑ Первая лига. Нива подписала восемь новых футболистов Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Нива лишилась опытного универсала
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнаўцах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Пакуцце Каламыя
- Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы
- Ігракі ФК Варкута Таронта
- Ігракі ФК Юкрэйн Юнайтэд
- Ігракі ФК Ніва Цярнопаль
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск
- Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў