Алег Парфір’евіч Чудакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Парфір’евіч Чудакоў
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1940(1940-10-23) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Алег Парфір'евіч Чудакоў (23 кастрычніка 1940, г. п. Сураж) — беларускі вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пермскі медыцынскі інстытут (1964). З 1968 г. у Цюменскім медыцынскім інстытуце (з 1979 загадчык кафедры). З 1980 г. у Мінскім медыцынскім універсітэце (загадчык кафедры), адначасова (1986-88) прарэктар па навуковай рабоце. З 1992 г. галоўны спецыяліст па сківічна-тваравай і пластычнай хірургіі.

Навуковыя працы па метадах пластычнага аднаўлення вялікіх дэфектаў твару і шыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чудакоў Алег Парфір'евіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 286.