Алена Іванаўна Алексіна
| Алена Іванаўна Алексіна | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Сяргей Ермаліцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
16 мая 1966[1] (60 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Алена Іванаўна Алексіна (нар. 16 мая 1966, в. Беразіна, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 мая 1966 года ў вёсцы Беразіна Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларуска[3].
Працоўную дзейнасць пачала ў 1983 годзе на Гомельскай фабрыцы цацак[3].
У 1985—1990 гадах вучылася ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка». Пасля заканчэння інстытута працавала ў аддзеле сацыяльнай абароны Буда-Кашалёўскага райвыканкама: інспектарам, галоўным інспектарам, загадчыцай аддзела. У 2002—2004 гадах — начальніца ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне Буда-Кашалёўскага райвыканкама[3].
У 2004 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай». Працавала намесніцай старшыні Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Гомельскага раённага выканаўчага камітэта[3].
У верасні 2020 года назначана намесніцай старшыні Гомельскага гарвыканкама[3].
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=215245
- 1 2 3 4 5 https://newsgomel.by/news/politics/elena-aleksina-naznachena-na-dolzhnost-zamestitelya-predsedatelya-gomelskogo-gorispolkoma_53513.html
- 1 2 3 4 5 Елена Алексина назначена на должность заместителя председателя Гомельского горисполкома (руск.). www.newsgomel.by. Праверана 26 верасня 2023.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- Старшыні Гомельскага раённага выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Дэпутаты Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання