Буда-Кашалёўскі раён
Буда-Кашалёўскі раён | |
Краіна |
![]() |
---|---|
Уваходзіць у | Гомельская вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Буда-Кашалёва |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 80,3 %, руская 16,29 % Размаўляюць дома: беларуская 56,06 %, руская 33,33 %[1] |
Насельніцтва (2009) |
35 738 чал,[1] (10-е месца) |
Шчыльнасць | 22,4 чал./км² (9-е месца) |
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,5 %, рускія — 3,83 %, іншыя — 1,67 %[1] |
Плошча |
1 594,50[2] км² (13-е месца) |
![]() |
|
Афіцыйны сайт | |
![]() |
|
Бу́да-Кашалё́ўскі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Буда-Кашалёва.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча раёна складае 1600 км² (12-е месца). На паўночным захадзе раён мяжуе з Рагачоўскім раёнам, на паўночным усходзе — з Чачэрскім, на захадзе — з Жлобінскім (часткова мяжа праходзіць па Дняпры), на поўдні — з Рэчыцкім і Гомельскім, на ўсходзе — Веткаўскім раёнам.
Асноўныя рэкі — Дняпро і Уза. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік. Борхаўская лясная дача.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да 1861 года вёска Буда ўваходзіла ў склад Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета. Раён з цяперашняй назвай быў утвораны 17 ліпеня 1924 года.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна — 43,1 тыс. чалавек (10-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 12,3 тыс. чалавек. Усяго ў раёне 244 населеных пункта, у тым ліку горад Буда-Кашалёва, гарадскі пасёлак Уваравічы, 19 сельсаветаў і 1 пасялковы савет.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Мемарыяльны комплекс у цэнтры Буда-Кашалёва.
Каля 200 салдат і афіцэраў, загінулых у баях за вызваленне Буда-Кашалёўскага раёна, пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры раённага горада. У апошні час усе магілкі і брацкая магіла стала мемарыяльным комплексам. Тут адбываюцца ўсе раённыя патрыятычныя мерапрыемствы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
|
|