Алена Мікалаеўна Кітаева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Мікалаеўна Кітаева
Дата нараджэння 11 снежня 1960(1960-12-11) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, мастак-плакатыст
Вучоба
Узнагароды
ордэн Дружбы

Алена Мікалаеўна Кітаева (нар. 11 снежня 1960[1], Іванава, СССР) — беларуская і расійская мастачка, дызайнер, галоўны дызайнер тэлеканала «Культура».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алена Кітаева наралзілася ў Іванаве ў сям’і інжынераў Мікалая Іванавіча і Іны Мікалаеўны Кітаевых.[2]

У 1986 годзе скончыла мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «дызайнер».

З 1988 па 1991 год працавала для мінскага Вялікага акадэмічнага тэатра оперы і балета[2]. Разам з мужам Андрэем Шэлютам супрацоўнічала з рэкламным агенцтвам «Прэм’ер СВ».

З 1993 года — галоўны мастак «Мастацкага журнала».

У 1996 годзе па запрашэнні Алены Курляндцавай[3] пераходзіць на работу на тэлеканал «НТВ»[4]. Немалую ролю ў супрацоўніцтве НТВ з Кітаевай згуляў Сямён Левін[5].

У 1998 годзе Кітаева нядоўга працавала на тэлеканале РТР.

З 1999 года Алена Кітаева працуе галоўным дызайнерам тэлеканала «Культура». У 2004 годзе выбрана акадэмікам ТЭФИ. Жыве і працуе ў Маскве.

Персанальныя выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 — «Снеданне. Абед. Вячэра». Музей сучаснага мастацтва PERMM, Перм.
  • 2011 — «Снеданне. Абед. Вячэра». Stella Art Foundation, Масква.[6]
  • 1998 — «Тройка. Китаева. Логвин. Чайка» (супольна з А. Логвиным і Ст. Чайкай). DNP Duo Dojima Gallery, Осака, Японія.
  • 1997 — «Новыя грошы» (супольна з Л. Парфенавым і М. Гельманом), Галерэя М. Гельмана. Масква.
  • 1996 — «Дзяўчына і Смерць» (супольна з Р. Літвінавай), Галерэя М. Гельмана, Масква.
  • 1995 — «Новая калода», Галерэя М. Гельмана, Масква.
  • 1994 — «Плакат, Графіка, Скульптура». Дзяржаўны Музей Мастацтва, г. Віцебск.
  • 1994 — «Кітаева». ІМА-Галерэя, Масква.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мастак-пастаноўшчык
  • 1996 — «Мужчынскія адкрыцці» (рэж. Ю. Грымаў)
  • 1997 — «Намедни: Наша эра» (рэж. Дж. Файзіеў)
  • 2000 — «Няма смерці для мяне» (рэж. Р. Літвінава)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — прыз I-га Еўразійскага конкурсу «Аблічча телеканала — 2005» у намінацыі «Найлепшая эфірная ідэнтыфікацыя канала».
  • 2013 — Ордэн Дружбы[7]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Деготь Е. Весомый вклад русской культуры в деньги // Коммерсантъ-Daily. — 1996. — 17 сент
  • Лунина Л. Супрематическая карта // Сегодня. — 1995. — 26 апр.
  • Устинов А. Г. Дизайн на фоне большого искусства // Техническая эстетика. — 1989. — № 9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]