Алена Уладзіміраўна Крыклівец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Уладзіміраўна Крыклівец
Дата нараджэння 21 сакавіка 1983(1983-03-21) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнаўца, паэтка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2021)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Алена Уладзіміраўна Крыклівец (нар. 21 сакавіка 1983, Віцебск) — беларуская літаратуразнаўца, паэтэса. Доктар філалагічных навук (2021), дацэнт (2015).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сконыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура», 2005; аспірантура, спецыяльнасць «Руская літаратура», 2012).

Працавала ў СШ № 39 г. Віцебска (2004—2007, настаўнік рускай мовы і літаратуры); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2007, філалагічны факультэт, кафедра літаратуры, выкладчык, старшы выкладчык, у 2013—2019 — дацэнт, з 2019 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: параўнальнае літаратуразнаўства. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэзія).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Грамата Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (2014).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Жанрово-стилевая модификация повести в русской и белорусской реалистической и модернистской прозе второй половины ХХ века: сравнительно-типологический аспект : диссертация … доктора филологических наук : 10.01.02 ; 10.01.01: защищена 26.02.2021 : утверждена 02.06.2021 / Крикливец Елена Владимировна. — Минск, 2021.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]