Алена Уладзіміраўна Шамаль
| Алена Уладзіміраўна Шамаль | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 мая 1973 (52 гады) с. Цеменічы, Бранскі раён, РСФСР |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
Алена Уладзіміраўна Шамаль (8 мая 1973, с. Цеменічы, Бранскі раён, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 8 мая 1973 года ў с. Цеменічы Бранскага раёна (РСФСР).
Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ордэна Дружбы народаў інстытут, урач-лячэбнік; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Тэрапія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь по спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».
Працавала ўрачом-педыятрам медыка-санітарнай часці вытворчага аб'яднання «Бабруйскшына»; намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя «Бабруйская цэнтральная бальніца».
З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку.