Ален Лейн
Ален Лейн | |
---|---|
англ.: Allen Lane | |
![]() | |
Нараджэнне |
21 верасня 1902[1] |
Смерць |
7 ліпеня 1970[2][3][4] (67 гадоў) |
Дзеці | Клэр Лейн[d] |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | выдавец |
Узнагароды | |
![]() |
Сэр Ален Лейн (англ.: Allen Lane; 21 верасня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія — 7 ліпеня 1970, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі выдавец, які заснаваў выдавецтва Penguin Books , якое вядома тым, што папулярызавала кнігі ў мяккай вокладцы[6]. Да з’яўлення гэтага выдавецтва лічылася, што мяккая вокладка і кішэнны фармат падыходзяць толькі для несур’ёзнай, нізкаякаснай літаратуры, якая выдаецца невялікімі накладамі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ален Лейн Уільямс нарадзіўся ў Брысталі ў сям’і Камілы і Сэмуэля Уільямса ў 1902 годзе. У 1919 годзе пачаў працаваць у выдавецтве Bodley Head (якое было заснавана і належала яго дзядзьку Джону Лейну). У 1941 годзе ажаніўся з Люсі Ор, мае 3 дачок. Узведзены ў тытул рыцара ў 1962 годзе[7]. У 1969 годзе атрымаў Медаль Альберта Каралеўскага таварыства мастацтваў .
Зноскі
- ↑ http://global.britannica.com/biography/Allen-Lane
- ↑ Sir Allen Lane // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Allen Lane // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Allen Lane // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Florence Waters. Penguin’s pioneering publisher – who never read books (англ.). Daily Telegraph (26 жніўня 2010). Праверана 26 April 2015.
- ↑ The Allen Lane Foundation. Sir Allen Lane Biography (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2015. Праверана 26 April 2015.