Алесь Адамовіч (СБП)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Адамовіч
Нараджэнне 1928 (?)
Член у

Алесь Адамовіч (1928 (?)) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), сакратар постаўскай групы СБП.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся прыкладна ў 1928 г. недзе на пастаўшчыне Дзісненскага павета Віленскага ваяводства (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).

Пасля адкрыцця ў Паставах педагагічнай навучальні пачаў вучыцца ў гэтай установе. З восені 1945 быў адным з ініцыятараў стварэння нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў, стаў сакратаром пастаўскай групы. 25 сакавіка 1946 г. удзельнічаў у прыняцці арганізацыяй прысягі на вернасць Беларусі, прымеркаванай да 28-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Прысяга прымалася не адначасова, але групамі па некалькі чалавек.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак канспірацыя арганізацыі была слабай. Пасля судовага працэсу ў Мінску атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі.

Этапаваны быў, верагодна, у Багаслаўскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобласці (каля Чырвонатурыйска), які ўваходзіў у аб'яднаньне «Восток-Ураллаг». Падчас зняволеньня рабіў няўдалую спробу ўцёкаў. Пасля гэтага быў пераведзены ў адзін з штрафных лагерных пунктаў. Антон Фурс прыгадваў: «Алесь падшукаў сабе супольніка, маладога, такога ж зуха-хлопца, як сам. Будучы на працы за зонай, яны падлавілі-такі момант, перапаўзлі забараняльную паласу… Але праз колькі дзён абодваіх прывезлі на вахту, збітых да паўсмерці. Далёка яны не адышлі, папаліся. Дзіва што: ва ўсе бакі непраходная тайга, лагеры, вайсковыя заставы. Ды і мясцовае насельніцтва было зацікаўленае высачыць і злавіць збеглых зэкаў — за кожную галаву тады плацілі мукой, цукрам і іншымі дэфіцытнымі прадуктамі».

Пасля вызвалення жыў у Туле (на вуліцы Луначарскага), працаваў у ЦКІБе (Цэнтральнае канструктарскае даследчае бюро - абароннае прадпрыемства па вытворчасці зброі). На 1994 год быў яшчэ жывы.

Рэабілітаваны ў 1990-я гады. У часы дэмакратызацыі выступаў у друку на тэму ўспамінаў пра беларускі паваенны моладзевы антысавецкі рух.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154725.html Біяграфія Алеся Адамовіча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 71, 77, 89, 112, 165, 252, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]