Алеся (аповесць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
«Алеся»
Жанр: проза
Аўтар: Аляксандр Іванавіч Купрын
Мова арыгінала: руская
Дата напісання: 1898
Дата першай публікацыі: 1898
Электронная версія

«Алеся» (руск.: «Олеся») — аповесць Аляксандра Купрына, напісаная ў 1898 годзе. Упершыню апублікавана ў 1898 годзе ў часопісе «Киевлянин»[1].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя нядоўгай, але прыгожай па сваёй шчырасці і поўнасці кахання прыгажуні Алесі і пісьменніка пана Івана Цімафеевіча. Алеся з'яўляецца ўнучкай знахаркі Мануйліхі. Яна вырасла ў лясах Палесся і не ведае ні хітрасці, ні сябелюбнасці — усяго таго, што атручвае ўзаемаадносіны людзей у «цывілізаваным свеце». Алеся валодае дарам провіды, і адчувае непазбежнасць трагічнага канца свайго кароткага шчасця.

У сваім апавяданні Купрын кажа горкую праўду пра загубленыя стагоддзямі рабствам чалавечых душах. Кажа з болем і гневам, не апраў­двае, а тлумачыць невуцтва сялян, іх жорсткасць.

Да лепшых старонак апавядання адносяцца пейзажныя фрагменты аповесці, дзе лес паказаны не як фон, а быццам жывы ўдзельнік падзей. Зараджэнне кахання герояў і вясновае абуджэнне прыроды нібыта супадаюць па часе[2].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе Купрын служыў кіравальным маёнткам, што знаходзіўся на Палессі ў Ровенскім павеце, дзе ў яго была выдатная магчымасць назіраць за побытам мясцовых сялян. Гэта і ўражанні ад сустрэчы з велічнай мясцовай прыродай далі Купрыну багаты матэрыял для творчасці. Тут і быў задуманы цыкл так званых «Палескіх аповядаў», і адным з лепшых апавяданняў цыклу стала аповесць «Алеся».

Купрын рэдка прыдумляў сюжэты, само жыццё падказвала іх у багацці. Не выключана, што і сюжэт «Алесі» меў карані ў рэальнай рэчаіснасці. Вядома, што ў канцы свайго жыцця пісьменнік прызнаваўся аднаму з суразмоўцаў, кажучы пра палескую аповесць: «Усё гэта было са мной»[2].

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1956 год — фільм «Вядзьмарка» (руск.: «Колдунья»).
  • 1971 год — фільм «Алеся» (руск.: «Олеся»).

Зноскі

  1. Жизненный и творческий путь А. И. Куприна (руск.) . Особенности изображения любви в повести "Гранатовый браслет" А. И. Куприна. Электроная бібліятэка «Библиофонд». Праверана 8 сакавіка 2013.
  2. 2,0 2,1 Олеся (руск.) . Праверана 8 сакавіка 2013.
  3. Купрын, Аляксандр Іванавіч (руск.) . Сводный электронный каталог системы корпаративной каталогизации. Праверана 26 лютага 2013.
  4. Салавей Леў. Электронная Энцыклапедыя. Праверана 8 сакавіка 2013.
  5. Алеся. Аляксандр Купрын. Беларуская Палічка. Праверана 8 сакавіка 2013.