Перайсці да зместу

Альберт Аляксеевіч Разін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Аляксеевіч Разін
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1940(1940-06-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 2019(2019-09-10)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, сацыёлаг, філосаф, актывіст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Філасофія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне Дацэнт
Альма-матар
Вядомы як Даследаванні ўдмурцкага этнасу
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Альберт Аляксеевіч Разін (12 чэрвеня 1940, с. Кузюмава, СССР — 10 верасня 2019, Іжэўск, Удмурція, Расія) — удмурцкі навуковец і грамадскі дзеяч. Абаронца ўдмурцкай мовы ад знікнення. Заслужаны дзеяч навукі Удмурцкай Рэспублікі. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Працаваў у Саюзе навукоўцаў Удмурціі.

10 верасня 2019 года ў Іжэўску (Удмурція, Расія) Альберт Разін з выкарыстаннем бензіну здзейсніў акт самаспалення перад будынкам мясцовага Дзяржсавета. Разін трымаў плакат з цытатай дагестанскага паэта Расула Гамзатава : «І калі мая мова знікне заўтра, то я гатовы памерці сёння». Альберт Разін атрымаў амаль 100 % апёкаў цела, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і памёр у шпіталі праз некалькі гадзін[2].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Альберт Разін быў адным з заснавальнікаў лабараторыі нацыянальных стасункаў Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (УДУ). У 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Інстытута Чалавека УДУ, быў яго дырэктарам[3], пакуль штат не быў амаль цалкам скарочаны. З таго часу стаў актывістам руху «Удмурт Кенеш». Разін змагаўся, каб дзеці вывучалі ўдмурцкую мову і не забывалі яе. Раней рыхтаваў зварот да дэпутатаў Дзяржсавета пад назвай «Удмурцкая нацыянальнасць знікае»[4].

Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку 2018 года звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савета Удмурціі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваннем не падтрымліваць законапраект аб вывучэнні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы[5].

10 верасня 2019 года здзейсніў акт самаспалення[5].

Украінскі крымскататарскі палітык, былы старшыня Меджлісу крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў:

" Па-першае, хацеў бы перадаць шчырыя спачуванні Удмурцкаму народу ў сувязі з трагічнай гібеллю патрыёта сваёй Радзімы, свайго народа. Па-другое, горка, вядома. Але гэта ў той жа час дае падставы да аптымізму — калі ў народа ёсць такія людзі як Разін, то ўдмурцкая мова не загіне. А тое, што адбылося — гэта наступства шавіністычнай русіфікатарскай палітыкі Расійскай Федэрацыі, якая ў цяперашні час значна горш, чым нават пры савецкай уладзе. Вельмі шкада.[6]
"

Спікер эстонскага парламента Хен Пылуаас:

" Вельмі шкада, што нашы роднасныя народы ў Расіі павінны такім чынам адстойваць права на родную мову. У 2020 годзе ў эстонскім Тарту адбудзецца Сусветны кангрэс фіна-вугорскіх народаў, дзе, безумоўна, будуць старанна разгледжаныя моўныя праблемы. Моўныя пытанні фіна-вугорскіх народаў, несумненна, важныя на з’ездзе. Гэты канкрэтны выпадак будзе адной з тэм у хадзе абмеркаванняў. Мы яшчэ раз выказваем спачуванні родным і блізкім.[7]
"

Зноскі