Альберт Анкер
Альберт Анкер | |
---|---|
Albert Anker | |
| |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1831 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1910 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ілюстратар, мастак, pottery painter |
Жанр | партрэтны жывапіс[d] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Шарль Глейр |
Член у | |
Узнагароды | |
Званні | доктар honoris causa Бернскага ўніверсітэта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберт Анкер (ням.: Albert Samuel Anker; 1 мая 1831 — 16 ліпеня 1910) — швейцарскі мастак.
Жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Альберт Анкер з'явіўся на свет другім з трох дзяцей у сям'і ветэрынара і жыў у Інсе. Паміж 1845 і 1848 гадамі будучы мастак атрымаў першыя прыватныя ўрокі малявання ад Луіса Валінгера. У 1847 памерлі маці Анкера і яго брат, яшчэ праз пяць год у сям'і не стала яго сястры. З 1851 па 1854 год Альберт Анкер вывучаў тэалогію, першыя два гады ён правёў у Берне, а два наступныя — з кароткім перапынкамі ў Хале (Halle).
Пад канец 1853 года Анкер паведаміў свайму бацьку аб тым, што збіраецца скончыць вучобу, каб стаць мастаком. У 1854 бацька пайшоў насустрач выбару сына і Анкер пераехаў у Парыж, горад, які пасля наведвання яго Анкерам у 1851, значна ўразіў маладога мастака. Там ён стаў вучням швейцарскага жывапісца Чарльза Глэйра. Паміж 1855 і 1860 гадамі Альберт Анкер наведваў у Парыжы школу École Impériale et Spéciale des Beaux-Arts, у якой напрыклад ужо таксама атрымаў адукацыю П'ер-Аўгуст Рэнуар.
Калі ў 1859 цяжка захварэў і ў 1860 памёр яго бацька, пасля чаго Анкер узяў на сябе ўсе клопаты па дому ў Інсе. Там Анкер застаўся спачатку толькі на лета. У 1890 годзе мастак вырашыў змяніць месца свайго жыхарства і канчаткова перабраўся з Парыжу ў Інс. У 1864 ён ажаніўся з Аннай Руфлі, з якой ён выгадаваў шасцёра дзяцей.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Чыстка бульбы
-
Дзеці за сняданкам
-
Сельскі пісарчук
-
Нацюрморт з бульбай
-
Маленькія вязальшчыцы
-
Школьнік
-
Дазорца
-
Чырвоны Капялюшык
Месцазнаходжанне твораў
[правіць | правіць зыходнік]Творы Альберта Анкера знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях:
- Музей мастацтваў Берн
- Музей мастацтваў Ноенбург
- Музей мастацтваў Салатурн
- Кунстхаус у Цюрыху
- Базельскі музей мастацтва
- Музей мастацтваў Лазана
- Музей Оскар Райнхарт у гарадскім садзе
Самы вялікі прыватны калекцыянер твораў Анкера — Крыстаф Блохер.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберт Анкер
* Anker, Albert (ням.)
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1831 годзе
- Нарадзіліся ў Швейцарыі
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Швейцарыі
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 мая
- Мастакі Швейцарыі
- Мастакі-партрэтысты Швейцарыі
- Мастакі-жанрысты Швейцарыі
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Акварэлісты
- Графікі Швейцарыі