Ветэрынар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Студэнты ў ветэрынарнай клініцы, Жнівень 2008 года.

Ветэрынар (Ветэрынарны ўрач) — спецыяліст з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, які займаецца лячэннем жывёл (ветэрынарыяй) і спадарожнымі абавязкамі [1]. У Беларусі спецыялістаў у галіне ветэрынарыі рыхтуе Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Месца працы[правіць | правіць зыходнік]

Ветэрынарныя урачы працуюць:

  • у ветэрынарных клініках;
  • на ветэрынарных станцыях;
  • у заапарках;
  • на прадпрыемствах па гадоўлі сельскагаспадарчых жывёл;
  • на пунктах кантролю прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання;
  • сабакагадоўчых гадавальніках, зверафермах, рыбгасах.

Абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

У спіс жывёл, абавязковых да вывучэння ветэрынарам, уваходзяць коні, буйныя і дробныя сельскагаспадарчыя жывёлы, свінні, сабакі, кошкі, трусы, мышыныя, птушкі і інш. Ветэрынары вывучаюць іх анатомію, фізіялогію, патафізіялогію, мікрабіялогію. Акрамя агульных дысцыплін ветэрынарны урач павінен ведаць прыватныя — прыватная фізіялогія (напрыклад, сабакі), хваробы пчол і рыб, ветэрынарна-санітарная экспертыза жывёльнай сыравіны (скура, шкура, мяса, малако, рыба, і г.д.)

Зноскі