Жуль-Альбер дэ Дыён
Альбер дэ Дыён (фр.: Jules-Albert de Dion) (9 сакавіка 1856 — 19 жніўня 1946) — граф, французскі канструктар, адзін з піянераў французскага аўтамабілебудавання.
У пачатку 1882 года, разам з механікам Жоржам Бутонам і інжынерам Шарлем-Арманам Трэпарду, заснаваў кампанію па вытворчасці паравых аўтамабіляў пад назвай «Дэ Дыён-Бутон і Трепарду» (De Dion-Bouton et Trepardoux).
У 1884 годзе быў пабудаваны яго першы двухмесны паравы аўтамабіль. На сваім паравым аўто Альбер дэ Дыён выйграе Гран Пры 1894 у аўтапрабегу Парыж-Руансо.
Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці вёў і вялікую грамадскую працу. Па яго ініцыятыве ў Францыі ў 1895 годзе быў створаны аўтамабільны клуб. Толькі за першыя 8 гадоў існавання клуба ён правёў 34 спаборніцтвы. Адной з іх была першая міжнародная гонка Парыж-Амстэрдам-Парыж ў 1898 г.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |