Альмінская нізіна
Альмінская нізіна | |
---|---|
Размяшчэнне | Крым |
Альмінская нізіна (укр.: Альминська низовина) — нізіна на паўднёвым захадзе Крымскага паўвострава[1].
Паверхня слабанахіленая з паўночнага ўсходу (ад даліны ракі Салгір) на паўднёвы захад у бок Каламіцкага заліва Чорнага мора; з поўдня абмежавана перадгорнымі хрыбтамі; на ўсходзе — Сімферопальскае ўзвышша. Плошча каля 1650 км². Пераважныя вышыні 50—100 м.
У геалагічным плане гэта ўпадзіна-сінекліза, запоўненая пластамі неагенавых, палеагенавых і мелавых адкладаў агульнай магутнасцю 1800 м. Нізіна пакрыта тоўшчай рыхлых парод з пяскоў і чырвона-бурых глін неагенавага куяльніцкага ярусу і суглінкаў чацвярцічнага ўзросту. Іх магутнасць ад 2 да 25 м. Паверхня складзена з пяскоў, суглінкаў і глін.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/%D0%92%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B1%D0%B0%D1%81%D1%81%D0%B5%D0%B9%D0%BD_%D0%A1%D0%B0%D0%BA%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0%2C_%D0%B8%D1%8E%D0%BD%D1%8C_2022%2C_01.jpg/220px-%D0%92%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B1%D0%B0%D1%81%D1%81%D0%B5%D0%B9%D0%BD_%D0%A1%D0%B0%D0%BA%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0%2C_%D0%B8%D1%8E%D0%BD%D1%8C_2022%2C_01.jpg)
У межах Альмінскай нізіны — даліны рэк Альмы, Качы, Булганака-Заходняга; шэраг салёных азёр (Сасык, Сакскае возера, Кызыл-Яр), з якіх здабываюць соль і лекавыя гразі. Выяўлены запасы мінеральных вод. Тут знаходзіцца Альмінскі артэзіянскі басейн з прэснымі падземнымі водамі добрай якасці.
Расліннасць прадстаўлена кавыльна-тыпчаковым і палынным стэпам, большая частка тэрыторыі разарана пад збожжавыя і тэхнічныя культуры, сады і вінаграднікі.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кузнецов О. Г. Альминська низовина Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)