Альма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альма
Характарыстыка
Даўжыня
  • 83 км
Басейн 635 км²
Расход вады 1,2 м³/с
Вадацёк
Выток Крымскія горы
 • Каардынаты 44°40′24″ пн. ш. 34°16′10″ у. д.HGЯO
Вусце Каламіцкі заліў
 • Каардынаты 44°50′45″ пн. ш. 33°35′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Каламіцкі заліў

Краіна
Код у ДВР 21010000212106300000400
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альма — рака ў Крыме[1]. Даўжыня 83 км, плошча басейна 635 км².

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Утворана пры зліцці рэк Сарыс і Бабуганка на паўночных схілах Бабуган-яйлы, упадае ў Чорнае мора. Даліна ракі ў вярхоўі V-падобная, у вусці — асіметрычная. Рэчышча звілістае, утварае рукавы, вусце забалочана. Асноўныя прытокі: Сухая Альма (злева), Каса, Маўля (справа).

Жыўленне мяшанае, з перавагай дажджавога. Для воднага рэжыму Альмы характэрны частыя паводкі і павышэнні ўзроўняў (глыбіня павялічваецца да 2,5-5 м) у зімова-веснавы перыяд і малаводнасць (глыбіня ў межах 0,2-0,8 м) улетку і восенню. У снежні-сакавіку назіраюцца лядовыя ўтварэнні (шуга, заберагі), ледастаў бывае рэдка. Сярэдні расход вады 1,22 м³/с, максімальны — 114 м³/с. Модуль сцёку ў вярхоўі 27,6 л/с км², у сярэднім цячэнні — 5,0 л/с км². Ле­там пе­расы­ха­е ў сярэднім на 2 месяцы, у за­суш­лівыя гады да 6 месяцаў.

Для патрэб водакарыстання і арашэння створаны вадасховішчы. Вярхоўі ракі — у межах Крымскага прыроднага запаведніка.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Оліферов А. М. Альма // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)