Альфрэд Гетнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэд Гетнер
ням.: Alfred Hettner
Дата нараджэння 6 жніўня 1859(1859-08-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1941(1941-08-31)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Герман Гетнер[d]
Род дзейнасці географ, выкладчык універсітэта, geomorphologist
Навуковая сфера геаграфія, геамарфалогія, кліматалогія, картаграфія і сацыяльна-эканамічная геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфрэд Гетнер (ням.: Alfred Hettner; 6 жніўня 1859, Дрэздэн — 31 жніўня 1941, Гайдэльберг) — нямецкі географ, асноўны тэарэтык і заснавальнік харалагічнай навуковай школы.

Навуковая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Альфрэд Гетнер нарадзіўся ў сям’і вядомага дрэздэнскага літаратуразнаўца і мастацтвазнаўца Германам Гетнера. У 1882-84 і 1888-90 падарожнічаў па Паўднёвай Амерыцы, па вяртанні ў Нямеччыну апублікаваў справаздачы аб гэтых экспедыцыях, якія прыцягнулі да маладога навукоўца ўвагу навуковай супольнасці. Інтарэсы Гетнера былі разнастайныя — ад геамарфалогіі і кліматалогіі да сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і картаграфіі.

У 1894-99 Гетнер быў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у 1899—1928 выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце. У 1895 ім быў заснаваны часопіс «Geographische Zeitschrift», галоўным рэдактарам якога ён быў на працягу сарака гадоў. У 1920-31 гадах Гетнер узначальваў Гайдэльбергскае аддзяленне Нямецкага каланіяльнага таварыства, арганізацыі, якая займалася вывучэннем пытанняў, звязаных з германскімі калоніямі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Die Einheit der Geographic in Wissenschaft und Unterricht (1919)
  • Methodische Zeit- und Streitfragen в Geographische Zeitschrift, Bd. 29 (1923)
  • Геаграфія, яё гісторыя, сутнасць і метады (Die Geographie, ihre Geschichte, ihr Wesen und ihre Methoden), 1927
  • Vergleichende Landerkunde (Bd 1—4, 1933—35)
  • Gesetzma6igkeit und Zufall in der Geographie (1935)

Зноскі

  1. а б Alfred Hettner // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alfred Hettner // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.