Альфрэд Налепа
Альфрэд Налепа | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 19 снежня 1856[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1929[1] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, акаролаг |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
|
Альфрэд Налепа (ням.: Alfred Nalepa, 19 снежня 1856, Вершац — 11 снежня 1929, Бадэн блізу Вены) — аўстрыйскі заолаг, спецыяліст у галіне акаралогіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 19 снежня 1856 года ў Вершацы (цяпер Вршац) у сям'і прафесара. Пасля заканчэння вучобы ў гімназіі ў 1875 годзе паступіў ва ўніверсітэт Вены, з 1886 года выкладаў у Лінцы, у 1892 годзе вярнуўся ў Вену, дзе працаваў у якасці прафесара натуральных навук у гімназіі[2]. Апісаў і сістэматызаваў мноства відаў галаўтваральных кляшчоў сямейства Eriophyidae[3]. За выдатныя заслугі ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў быў узнагароджаны рыцарскім крыжам ордэна Франца Іосіфа з дараваннем тытула дарадцы ўраду. Памёр 11 снежня 1929 года.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Beiträge zur Systematik der Phytopten, 1889
- Beiträge zur Kenntniss der Phyllocoptiden, 1894
- Die Naturgeschichte der Gallmilben, 1894
- Eriophyidae (Phytoptidae), 1898.
- Eriophyiden-Gallenmilben, 1911[4]