Альхоўская вуліца (Магілёў)
Альхоўская вуліца Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Гістарычны раён | Машэкаўка |
![]() |
Альхоўская вуліца (руск.: Альховская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным раёне Машэкаўка. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Пачынаецца ад адгалівання вуліцы Катоўскага на левым схіле Дзебры. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Ідзе паралельна да вуліц Мікалуцкага і Ольчынскай. Перасякае вуліца Дарвіна, завулак Шуберта, завяршаецца скрыжаваннем з Вялікай Машэкаўскай вуліцай сярод шматпавярховай жылой забудовы. Раней ішла далей, перасякала Машэкаўскую вуліцу, далей паварочвала на поўнач (цяпер Варонежскі завулак).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альхоўская вуліца (Магілёў)