Ленінскі раён (Магілёў)
Ленінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 25 снежня 1962 |
Кіраўнік | Аляксей Сяргеевіч Багайчук[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ленінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Адміністрацыя раёна размешчана па праспекце Міру, 55a. Насельніцтва раёна — 192,1 тысячы чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 7 снежня 1979 года са складу раёна быў вылучаны Цэнтральны раён, у 2003 годзе скасаваны і зноў далучаны да Ленінскага раёна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў паўночнай частцы горада. Граніца з Кастрычніцкім раёнам праходзіць па рацэ Дняпро. Асноўныя магістралі: вуліцы Першамайская, Крупскай, Грышына, Піянерская, Чалюскінцаў, Касманаўтаў, праспект Міру.
Колькасць жыхароў раёна паводле перапісу 1999 года — 95 958 чалавек. Плошча раёна складае 24,9 км², у тым ліку каля 500 га зялёных насаджэнняў, у прыватнасці — Пячэрскі лесапарк.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У раёне размешчана 22 прамысловыя прадпрыемствы. Яго эканоміка прадстаўлена наступнымі галінамі: машынабудаванне, прыборабудаванне, дрэваапрацоўчая вытворчасць, лёгкая і харчовая прамысловасць і інш. На тэрыторыі раёна размешчаны ААТ «Тэхнапрыбор», заводы «Строммашына», «Магілёўтрансмаш», «Электрарухавік», «Магатэкс», металургічны завод, ліфтабудаўнічы завод, швейная фірма «Вяснянка», ААТ «Абутак», жэлацінавы завод і іншыя прадпрыемствы.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У раёне размешчаны Дом спорту, спорткомплекс «Лакаматыў», фізкультурна-аздараўляльны камбінат, 23 спартыўныя залы, 3 басейны і г. д. Вельмі папулярныя масавыя святы, якія праходзяць на стадыёне «Лакаматыў»[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Ленинский район // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.