Аляксандар Човін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандар Човін
Нарадзіўся 23 лістапада 1988(1988-11-23)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Врбас
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Сербія Хайдук (Кула) 0 (0)
2009—2010 Сербія Раднічкі (Сомбар) 21 (2)
2010—2011 Сербія Бачка-Топала
2011—2012 Сербія Хайдук (Кула) 33 (3)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 12 (0)
2014 Сербія Слабада (Ужыцэ) 12 (1)
2014 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 10 (1)
2015 Боснія і Герцагавіна Младаст (Веліка Обарска) 5 (0)
2015—2016 Сербія Аджацы 34 (8)
2017 Сербія ПІК (Прыгравіца) 19 (5)
2018 Сербія Србабран
2019—2020 Сербія Раднічкі (Сомбар)
2020—2021 Сербія Ціса (Адаран)
2021— Сербія Врбас
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2022.

Аляксандар Човін (сербск.: Aleksandar Ćovin / Александар Ћовин, нар. 23 лістапада 1988, Субаціца) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Врбас».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Сербіі, гуляў за клуб «Хайдук».

У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Не здолеў трывала замацавацца ў асноўным складзе, хоць і стала выхадзіў на поле. У жніўні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канец сезона.

Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Човін перайшоў у клуб сербскай Суперлігі «Слабада» з Ужыцэ. У другой палове 2014 года гуляў за «Пролетар», пасля перайшоў у баснійскую «Младаст», дзе гуляў да канца сезона 2014/15. Пасля выступаў за розныя клубы ў Ваяводзіне, пераважна на рэгіянальным узроўні.

Зноскі

  1. Aleksandar Covin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» Архівавана 1 верасня 2017.