Аляксандра Зорына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Зорына
Дата нараджэння 17 верасня 1899(1899-09-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1973(1973-05-31)[2] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
IMDb ID 0815054
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандра Зорына, сапраўднае Аляксандра Цвікевіч (17 верасня 1899, Баранавічы — 31 мая 1973, ЗША) — актрыса нямецкага нямога кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў заможнай сям’і Аляксандра і Марыі Цвікевічаў. Мела сястру Ганну, братоў Анатоля і Яўгена.[3]

У 1917 годзе сям’я пераехала ў Польшчу, у Варшаву, дзе бацька заснаваў стаматалагічную клініку, а маці — рэстаран.

Дэбют у нямецкай чорна-белай нямой драме «Карусель жыцця» аказаўся паспяховым і актрыса заключыла кантракт з нямецкай кінакампаніяй «UFA» у Мюнхене.

У 1919—1932 гадах знялася ў шэрагу фільмаў, у тым ліку «Засада» па баладзе Адама Міцкевіча, «Трагедыя Расіі і яе трох эпох» і «На ясным беразе» па раману Г. Сенкевіча.

У 1922 годзе па запрашэнні нямецкай кінастудыі «Universum Film AG» Аляксандра Зорына пераехала ў Берлін. У 1922 годзе ў Германіі пазнаёмілася са сваім будучым мужам кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам.

Афіша фільма «Рукі Орлака», 1924 год

У Германіі знялася амаль што ў двух дзясятках фільмаў.

Падтрымлівала сувязі са многімі знакамітасцямі, Ф. Шаляпіным, С. Ясеніным, У. Набокавым і інш.

У 1932 годзе ўзяла шлюб з кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам, пасля чаго завяршыла кар’еру кінаактрысы.

Другая сусветная вайна разбурыла сям’ю. Яе муж з 1939 года жыў у Італіі. У Берліне Аляксандра перакладала замежныя фільмы і працавала рэдактарам субцітраў.

У 1943 годзе яе дом быў разбураны бомбай і сям’я перабралася ў прадмесце Берліна, а ў 1945 — у Касэль, дзе жыла ў лагеры ўцекачоў.

У 1949 годзе эмігравала ў ЗША, пасялілася ў Сан-Францыска.

Памерла ў 1973 годзе ад анкалагічнага захворвання.

Пахавана ў каліфарнійскім горадзе Сан-Рафаэль[4].

Зноскі

  1. Alexandra Sorina // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
  2. Alexandra Sorina // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Звезда немого кино родом из Барановичей(нявызн.). barturizm.by. Праверана 11 сакавіка 2024.
  4. Аляксандра (Цвікевіч) Зорына(нявызн.). Барановичская ЦБС -- tavlay-library.by. Праверана 11 сакавіка 2024.