Сяргей Аляксандравіч Ясенін
Сяргей Аляксандравіч Ясенін | |
---|---|
руск.: Сергей Александрович Есенин | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 верасня (3 кастрычніка) 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 снежня 1925[2][4][…] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Izryadnov[d], Зінаіда Мікалаеўна Райх[d], Айседора Дункан і Соф'я Андрэеўна Ясеніна-Талстая[d] |
Дзеці | Таццяна Сяргееўна Ясеніна[d], Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін і Канстанцін Сяргеевіч Ясенін[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Гады творчасці | 1910 — 1925 |
Жанр | паэзія, верш і паэма |
Мова твораў | руская |
Подпіс |
![]() |
esenin.ru (руск.) | |
![]() | |
![]() |
Сярге́й Алякса́ндравіч Ясе́нін (21 верасня (3 кастрычніка) 1895, сяло Канстанцінава, Разанская губерня — 28 снежня 1925, Ленінград) — рускі паэт, адзін з самых папулярных і вядомых рускіх паэтаў XX стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў царкоўна-настаўніцкую школу ў Спас-Клепіках (1912). У 1912—15 працаваў канторшчыкам, карэктарам, вучыўся ў Народным універсітэце імя А. Шаняўскага ў Маскве, удзельнічаў у Сурыкаўскім літаратурна-музычным гуртку. Паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам.
Быў жанаты з Айседорай Дункан.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкаваўся з 1914 (верш «Бяроза»). 3 першых зборнікаў «Радуніца» (1916), «Блакіт», «Ператварэнне», «Сельскі часаслоў» (усе 1918) выступіў як тонкі лірык, майстар глыбока псіхалагізаванага пейзажу, пясняр вясковай Русі, знаўца народнай мовы і народнай душы. У 1919—23 уваходзіў у групу імажыністаў. У кнізе «Масква кабацкая» (1924), паэмах «Кабыліныя караблі» (1920), «Чорны чалавек» (апубл. 1926) трагічнае светаадчуванне, душэўны неспакой. У паэмах «Балада пра дваццаць шэсць», кнізе «Русь Савецкая» (абедзве 1924) імкненне спасцігнуць паслярэвалюцыйную Расію. У паэме «Ганна Снегіна» (1925) рамантычнае каханне на фоне рэвалюцыйных падзей у роднай вёсцы. Пачуццём душэўнага прасвятлення, светлага кахання, шчырай любові да Радзімы прасякнуты цыкл вершаў «Персідскія матывы» (1925). Выразнымі рысамі паэзіі Сяргея Ясеніна з'яўляюцца персаніфікацыя прыродных з'яў, багатая палітра фарбаў з мноствам адценняў, надзвычайная меладычнасць.
Аўтар драматычных паэм «Пугачоў» (1922), «Краіна нягоднікаў» (1924—26), аповесці «Яр» (1916), апавяданняў «Каля Светлай Вады» (1916), «Бабыль і Дружок» (1917), нарыса пра ўражанні аб паездцы ў ЗША «Жалезны Міргарад» (1923), літаратурна-крытычных артыкулаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Собр. соч. Т. 1—6. М, 1977—80.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1976.
Зноскі
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- ↑ Литературная энциклопедия — Коммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929.
- ↑ Есенин Сергей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.