Перайсці да зместу

Аляксандра Валер’еўна Пятрова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандра Пятрова)
Аляксандра Пятрова
Дата нараджэння 18 верасня 1980(1980-09-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 2000(2000-09-16) (19 гадоў)
Месца смерці
Колер валасоў карычневыя валасы[d]
Грамадзянства

Аляксандра Валер’еўна Пятрова (18 верасня 1980, Чэбаксары — 17 верасня 2000) — мадэль, пераможца конкурсу Міс Расія-1996 і іншых конкурсаў прыгажосці. Трагічна загінула.

У 1996 годзе фінал нацыянальнага конкурсу «Міс Расія» трансляваўся на канале «Расія» ў прамым эфіры 14 снежня. Упершыню ён праходзіў па-за сталіцай — у Вялікім Ноўгарадзе. З 40 удзельніц — пераможцаў рэгіянальных тураў найлепшай была прызнана 16-гадовая Саша Пятрова з горада Чэбаксары.

У 1997 годзе яна прымала ўдзел у шматлікіх тэлеперадачах, шоу-праграмах, прэзентацыях, сур’ёзна працавала ў якасці фотамадэлі. За год Саша пабывала ў шматлікіх краінах свету, прыняла ўдзел у трох міжнародных конкурсах. Да звання «Міс Расія» яна дадала залаты медаль Сусветнага чэмпіянату па мастацтвах у намінацыі «мадэль», атрымала прапанову наконт працы ў Галівудзе. У ліпені 1997 года Аляксандра Пятрова была прызнана найлепшай на міжнародным мадэльным конкурсе «Міс Модэл Інтэрнэшнл», у якім прымалі ўдзел прадстаўніцы 53 краін. У канцы 1997 года ў Чувашыі, на радзіме Аляксандры, быў праведзены конкурс «Чалавек года». Аляксандра Пятрова перамагла і тут, пакінуўшы ззаду такіх канкурэнтаў, як прэзідэнт Чувашскай рэспублікі і мэр Чэбаксараў. У 1999 годзе ўдзельнічала ў конкурсе Міс Сусвет. Нягледзячы на разнастайныя і павабныя запрашэнні замежных агенцтваў, яна засталася ў роднай Чувашыі.

17 верасня 2000 года Аляксандра была забітая ў Чабаксарах адным стрэлам у галаву, не дажыўшы да 20-годдзя аднаго дня. Разам з ёй былі застрэленыя двое прадпрымальнікаў, на кватэры аднаго з якіх яна знаходзілася.