Міс Сусвет
Міс Сусвет — міжнародны конкурс прыгажосці, які праводзіцца штогод. Самы прэстыжны конкурс прыгажосці ў свеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перамогі ў конкурсе Міс Амерыка 1951 года Іяланда Бетбезэ адмовілася пазаваць у купальніках Catalina, якія вырабляліся кампаніяй Pacific Mills, якая была буйным фундатарам конкурсу. Тады ў 1952 годзе Pacific Mills выйшла з удзелу ў Міс Амерыка і заснавала альтэрнатыўны амерыканскі конкурс Міс ЗША і міжнародны конкурс Міс Сусвет. Першы конкурс быў праведзены ў Лонг-Біч і на ім перамагла Армі Куусела з Фінляндыі.
Конкурс быў упершыню паказаны па тэлебачанні ў 1955 годзе. Да 1971 года конкурс праводзіўся ў ЗША, але з 1972 ён кожны год праводзіцца ў новай краіне.
Пасля конкурс стаў часткай кампаніі Kayser-Roth, а затым Gulf and Western Industries. У 1996 годзе правы на правядзенне конкурсу былі набытыя Дональдам Трампам. Геаграфія краін-удзельніц працягвае пашырацца. У апошнія гады да яго далучыліся Кітай (2002), Албанія (2002), В’етнам (2004), Грузія (2004), Эфіопія (2004), Латвія (2005), Казахстан (2006) і Танзанія (2007).
У 2002 годзе яго пераможцай стала Міс Расіі Аксана Фёдарава. Аднак яна страціла тытул пасля таго, як не змагла выканаць усе звязаныя з ім абавязкі. У 2005 годзе перамагла Наталля Глебава, Міс Канада, якая нарадзілася ў Расіі, Туапсэ.
Конкурс сёння
[правіць | правіць зыходнік]Адбор удзельніц
[правіць | правіць зыходнік]Удзельніцы конкурсу Міс Сусвет як правіла адбіраюцца на нацыянальных конкурсах прыгажосці краін-удзельніц. Аднак гэта не заўсёды так. Удзельніца конкурсу 2004 года ад Аўстраліі Джэніфер Хоўкінс была проста адабраная мадэльным агенцтвам, а нацыянальны аўстралійскі конкурс не праводзіўся, бо лічыўся састарэлым. Мінімальны ўзрост удзельніцы Міс Сусвет павінен быць 18 гадоў.
Асноўны конкурс
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер асноўны конкурс праводзіцца на працягу двух тыдняў у маі-чэрвені чарговага года. У 1970—1990-х конкурс працягваўся месяц, але цяпер яго працягласць была скарочана.
Месцы ўдзельніц вызначаюцца галасаваннем суддзяў. Пераможца атрымлівае кантракт тэрмінам на адзін год, на працягу якога ездзіць па свеце з рэкламнымі мэтамі.
Пераможцы конкурсу
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міс Сусвет