Міс Расія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міс Расія — штогадовы расійскі нацыянальны конкурс прыгажосці. Упершыню быў праведзены ў 1927 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19271938 гадах конкурс праводзіўся ў Парыжы (на той момант у Францыі пражывала каля 200 тысяч эмігрантаў з Расіі; у СССР праводзіць падобныя конкурсы тады не ўяўлялася магчымым). Першапачаткова прыгажунь выбіралі толькі з ліку эмігрантак. Але з 1929 года арганізатарам аглядаў расійскіх прыгажунь стаў парыжскі часопіс «Ілюстраваная Расія», і геаграфія адбору канкурсантак пашырэла — цяпер у конкурсе маглі ўдзельнічаць расійскія дзяўчыны, якія пражываюць у любых еўрапейскіх краінах. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны, конкурс «Міс Расія», як і іншыя конкурсы прыгажосці, перастаў праводзіцца. У 1989 годзе конкурс зноў быў адроджаны, з гэтага моманту ён праводзіцца ў Маскве (у 1989 і 1990 гадах зваўся «Міс СССР»). Прэзідыум конкурсу ўзначаліў Мікалай Мікалаевіч Косцін, які ўвёў «Міс Расія» у новае стагоддзе з годным спісам партнёраў і, менавіта падчас яго тэрміна кіравання дырэкцыяй, былі дасягнуты найбольш значныя для конкурсу вяршыні.

Пераможцы конкурсу[правіць | правіць зыходнік]

Пераможцы сучаснага конкурсу (з 1993 года)[правіць | правіць зыходнік]

Год Фота Узрост, гадоў Суб’ект РФ Месца на конкурсах «Міс Сусвет» ці «Міс Свету» Заўвагі
1993 Ганна Байчык 16  Санкт-Пецярбург 46 месца на конкурсе Міс Сусвет 1997 Дацэнт, кандыдат палітычных навук.
1995 Эльміра Туюшава 18  Калужская вобласць Не ўдзельнічала
1996 Аляксандра Пятрова 16  Чувашыя Удзельнічала ў конкурсе Міс Сусвет 1999 Загінула ў 2000 годзе
1997 Алена Рагожына 16  Самарская вобласць Міс Еўропа 1999
1998 Ганна Малава 26  Яраслаўская вобласць Удзельнічала ў конкурсах Міс свету 1994 і Міс Сусвет 1998 топ 10 Віцэ-міс Расія-93.

Перамагла ў конкурсе «Міс Балтыйскае мора 1994», з 1998 года жыве ў ЗША.

1999 Ганна Круглова 17  Татарстан Не ўдзельнічала Міс Расія-1999 была выбрана 13 студзеня 2000 г.
2001 Аксана Фёдарава 23  Санкт-Пецярбург Перамагла ў конкурсе Міс Сусвет 2002 Кандыдат юрыдычных навук (2007 г.)
2002 Святлана Каралёва 19  Карэлія Не ўдзельнічала Міс Еўропа 2002
2003 Вікторыя Лапырова 19  Растоўская вобласць, Растоў-на-Доне Не ўдзельнічала Вікторыя Лапырова пазней была дырэктарам конкурсу «Міс Расія».
2004 Дзіяна Зарыпава 19  Татарстан Не ўдзельнічала Удзельнічала ў конкурсе Міс Еўропа 2005
2005 Аляксандра Іваноўская 16  Хабараўскі край Не ўдзельнічала
2006 Таццяна Котава 21  Растоўская вобласць, Растоў-на-Доне Удзельнічала ў конкурсах Міс Сусвет 2007 і Міс Свету 2007 Былая салістка ўкраінскай жаночай поп-групы «ВІА Гра» (2008—2010)
2007 Ксенія Сухінава 19  Цюменская вобласць Перамагла ў конкурсе Міс Свету 2008
2009 Сафія Рудзьева 18  Санкт-Пецярбург Удзельнічала ў конкурсе Міс Сусвет 2009 Атрымала скандальную вядомасць у сувязі з публікацыяй эратычнай фотасесіі перад конкурсам «Міс Сусвет».
2010 Ірына Антоненка 18  Свярдлоўская вобласць, Екацярынбург Топ 15 на конкурсе Міс Сусвет 2010 Знялася ў амерыканскім фільме «Фантом» рэжысёра Крыса Горака
2011 Наталля Ганцімурава 19  Масква Удзельнічала ў конкурсах Міс Сусвет 2011 і Міс Свету 2011 (Top 30)
2012 Лізавета Галаванава 18  Смаленская вобласць Удзельнічала ў конкурсах Міс Сусвет 2012 (Top 10) і Міс Свету 2012
2013 Эльміра Абдразакава 18  Кемераўская вобласць Удзельнічала ў конкурсах Міс Свету 2013 і Міс Сусвет 2013
2014 Юлія Аліпава 23  Саратаўская вобласць Удзельніца конкурсу Міс Сусвет 2014
2015 Сафія Нікітчук 21  Свярдлоўская вобласць, Екацярынбург Удзельніца конкурсу Міс Свету 2015 (1-я Віцэ-міс)
2016 Яна Дабравольская 18  Цюменская вобласць, Цюмень Удзельніца конкурсу Міс Свету 2016
2017 Паліна Папова 21  Свярдлоўская вобласць, Екацярынбург

Скандалы[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 годзе пераможцам конкурсу «Міс Расія» стала Валянціна Астэрман. Аднак пасля завяршэння конкурсу высвятлілася, што ў яе апынуўся не ўцякацкі пашпарт, як ва ўсіх удзельніц, а нямецкі. Гэта супярэчыла правілам конкурсу, карона перайшла да Ірыны Лявіцкай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]