Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч
Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч | |
---|---|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер, педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (2001) |
Альма-матар |
Аляксандр Анатолевіч Абушкевіч (нар. 1966) — беларускі інжынер, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1966 годзе. У 1986 годзе скончыў Магілёўскі будаўнічы каледж. Пасля праходжання тэрміновай ваеннай службы паступіў на будаўнічы факультэт Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, які скончыў у 1994 годзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам у рамонтна-будаўнічым упраўленні, інжынерам у праектным інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У 2001 годзе скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук.
У 2001—2006 гадах загадчык кафедры ПГБ Беларуска — Расійскага ўніверсітэта, дацэнт. У 2006—2011 гадах дырэктар архітэктурна — будаўнічага каледжа.
У 2011—2016 гадах — дырэктар ААТ «Магілёўграмадзянпраект»[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Мае сына Рамана, які таксама працуе ў Магілёўграмадзянпраекце.
Зноскі
- ↑ История института «Могилевгражданпроект»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2018. Праверана 18 жніўня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Інжынеры Беларусі