Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1 верасня 1961 |
Рэктар | Міхаіл Яўгенавіч Лусцянкоў[d] |
Размяшчэнне | Магілёў |
Сайт | bru.by |
![]() |
Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (народная назва Машынка) — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр. Знаходзіцца ў г. Магілёве, Рэспубліка Беларусь.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут быў адкрыты 1 верасня 1961 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10 жніўня 1961 года № 714 і Пастановай Савета Міністраў БССР от 22 жніўня 1961 года № 504.[1]
Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 198 ад 17 мая 2000, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (МДТУ).
У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, подпісаным у г. Магілёве 19 студзеня 2001, загадамі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 3862/518 ад 28.11.2001 і № 2102/206 ад 15.05.2003, і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 371 ад 23.09.2003 універсітэт пераўтвораны ў Дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».
Структура ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]
Факультэты[2]:
- аўтамеханічны,
- машынабудаўнічы,
- будаўнічы,
- эканамічны,
- электратэхнічны,
- інжэнерна-эканамічны,
- завочны,
- давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі.
У складзе факультэтаў працуюць 29 кафедр.
У склад універсітэта таксама ўваходзяць:
- Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў,
- Франка-Беларускі інстытут кіравання,
- архітэктурна-будаўнічы каледж,
- ліцэй.
Ва ўніверсітэце працуюць навукова-даследчы сектар, праблемныя навукова-даследчыя лабараторыі і навукова-вытворчыя цэнтры.
Перыядычна выдаецца навуковы часопіс «Веснік Беларуска-Расійскага ўніверсітэта» і зборнік навуковых прац, штогод праводзяцца міжнародныя навукова-тэхнічныя канферэнцыі.
Вучэбны працес адбываецца ў сямі вучэбных карпусах.
Сістэма менеджмента якасці[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіку 2010 года Беларуска-Расійскі ўніверсітэт атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці ў вобласці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з МС ІСО 9001:2008[3].
Падрыхтоўка спецыялістаў[правіць | правіць зыходнік]
Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі па беларускіх адукацыйных стандартах і 7 спецыяльнасцях па расійскіх адукацыйных стандартах[4], Архітэктурна-будаўнічы каледж вядзе падрыхтоўку па 4[5], а ІПК дазваляе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць другую вышейшую адукацыю па 9 спецыяльнасцях.
Колькасць студэнтаў ва ўниверсітэце звыш 7500 чалавек, агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх структурных падраздзяленнях ВНУ дасягае 12000 чалавек.
У рамках універсітэта развіваецца сістэма непрерыўнага адукацыйнага працеса: ліцэй ― Архітэктурна-будаўнічы каледж ― універсітэт ― інстытут павышення кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца праз магістратуру і аспірантуру па 15 навуковых спецыяльнасцях, дзейнічаюць два спецыялізаваныя саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.
Рэктары[правіць | правіць зыходнік]
- (1961—1969) — Аляксандр Аляксеевіч Барысаў
- (1969—1975) — Сяргей Міхайлавіч Бялоў
- (1975—1987) — Віталій Іванавіч Халзакоў
- (1987—1998) — Віктар Іванавіч Ходыраў
- (1998—2018) — Ігар Сяргеевіч Сазонаў
- (з 2018) — Міхаіл Яўгенавіч Лусцянкоў