Аляксандр Анатольевіч Меліхавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Анатольевіч Меліхавец
Дата нараджэння 9 лістапада 1986(1986-11-09)[1] (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, прадзюсар
Кар’ера 2009 — н.ч.

Аляксандр Анатольевіч Меліхавец (нар. 9 лістапада 1986, Мінск) — беларускі кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года ў якасці рэжысёра зняў шэраг музычных кліпаў, сацыяльных ролікаў. З 2011 года зняў некалькі караткаметражных ігравых фільмаў.

У 2019 годзе дэбютаваў ў поўнаметражным кіно беларускамоўнай карцінай «Народныя мсціўцы» (экранізацыя апавядання Васіля Быкава).

У 2019 годзе на беларускай мове экранізаваў апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Паляшук».

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Выступае за пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў кінематографе.
  • Зняў адзіны за 25 гадоў (з 1994 года) беларускамоўны гульнявы фільм, які быў у пракаце.
  • Аўтар адзінай постсавецкай экранізацыі Уладзіміра Караткевіча.
  • Фільм «Народныя мсціўцы» здымаўся 10 гадоў, пераздымаўся тры разы за гэты час.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]