Народныя мсціўцы
Народныя мсціўцы | |
---|---|
Народныя мсціўцы | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь |
Кампазітар | Ягор Дзыгун |
Працягласць | 50 хв. |
Бюджэт | 12 000 Br |
Краіна | |
Мова | беларуская і руская |
Год | 2019 |
Афіцыйны сайт (бел.) |
«Наро́дныя мсці́ўцы» — поўнаметражны мастацкі фільм, зняты ў 2019 годзе рэжысёрам Аляксандрам Меліхаўцом паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава[1][2][3]. Першы з 1994 года беларускамоўны ігравы фільм, які выйшаў у шырокі кінапракат[4].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў» Вусаў, хоць усе думалі, што ён ужо не жывы. Яго тут добра памятаюць, перад вайной стараннямі гэтага энкавэдыста многіх рэпрэсавалі — арыштавалі ці забілі.
Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць.
Здымкі і паказ
[правіць | правіць зыходнік]Для рэалізацыі праекту быў абвешчаны збор сродкаў на «Talaka.by»[5], у выніку ўдалося назбіраць 25 % патрэбнай сумы — каля 3 000 беларускіх рублёў. Фільм здымаўся часткамі, калі з’яўлялася фінансаванне. Запіс гуку склаў амаль палову бюджэту фільма, таму што звядзенне адбывалася на прафесійным абсталяванні з удзелам адмыслоўцаў.
Увогуле, здымкі цягнуліся 10 гадоў, фільм меў 3 варыянты[6][7][8]:
У 2010-м ідэя нарэшце акрэслілася, і я пачаў яе рэалізоўваць. Сабраў акцёраў, зняў першы трэйлер, зрабілі дзесьці 30% фільму. Але давялося згарнуцца. Праз некалькі гадоў зноў вярнуўся, ужо з іншым складам, давялі да 90%, таксама далей не склалася. Летась была трэцяя спроба — і цяпер важна гэта зафіналіць, паказаць вынік і рухацца далей. |
Да жніўня 2018 года фільм быў цалкам гатовы, атрымаў пракатнае пасведчанне (катэгорыя 12+).[9] У фінальнай версіі граюць акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскі[10]. У эпізодах зняліся Канстанцін Воранаў (РТБД) і Паліна Дабравольская з тэатру «Тэрыторыя мюзікла»[11].
Прэм’ера адбылася 2 і 3 сакавіка 2019 года ў малой залі канцэртнага комплексу «Мінск».[12]
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Дзмітрый Давідовіч | «снайпер» Іван |
Арцём Курэнь | настаўнік Ляплеўскі |
Аляксандр Меліхавец | сібірак Саўчанка |
Ілля Ясінскі | п’янтос Дубчык |
Канстанцін Воранаў | бацька Івана |
Паліна Дабравольская | сястра Дубчыка |
Аляксандар Вафік | чэкіст Вусаў [4] |
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У аглядзе газеты «Культура» фільм быў ацэнены неадназначна. На думку аглядальніка Тараса Тарналіцкага, кінастужцы не стае ўвасаблення не толькі псіхалагічнай прасторы, але і гістарычнага «бэкграўнду». Фільм больш нагадвае «тэатральную пастаноўку, знятую на свежым паветры». Да недахопаў твора таксама было аднесена спрошчанае ўвасабленне сюжэту, дзе знешні канфлікт застаецца разгорнутым павярхоўна[13].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Забыць нельга адпомсціць". Новы Час. 23-02-2019. Праверана 2019-08-30.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Паказ фільма «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава". Будзьма беларусамі!. Праверана 2019-08-30.
- ↑ "Паказ фільма «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-08-30.
- ↑ а б "Беларускамоўны фільм пакажуць у менскіх кінатэатрах. Апошні раз такое было 25 гадоў таму". БелСат. 2018.08.24 19:09. Праверана 2019-08-30.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ nashaniva.by
- ↑ "Актеры боятся сниматься в экранизации Быкова". Белорусский партизан. 10:44 16/08/2016. Архівавана з арыгінала 30 жніўня 2019. Праверана 2019-08-30.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Роўда, Настасся (16.10.2016 / 12:25). "Здымкі фільма па Быкаву за народныя грошы пад пагрозай зрыву". Наша Ніва. Праверана 2019-08-30.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Режиссер собирает средства на экранизацию рассказа Василя Быкова". TUT.BY. 19 ліпеня 2016 у 14:20. Архівавана з арыгінала 30 жніўня 2019. Праверана 2019-08-30.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Карней, Ігар (27 люты 2019, 08:30). "«Народныя мсьціўцы»: выйшаў новы фільм на беларускай мове — паводле твора Васіля Быкава". Радыё Свабода. Праверана 2019-05-03.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ novychas.by
- ↑ belsat.eu
- ↑ НАРОДНЫЯ МСЦІЎЦЫ 12+ (руск.)(недаступная спасылка). «Bycard». Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Тарас Тарналіцкі (28.04.2019). "Спрашчаючы Быкава". Культура. Архівавана з арыгінала 28 красавіка 2019. Праверана 2019-09-13.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- msciucy.by — афіцыйны сайт «Народныя мсціўцы»
- афіцыйны трэйлер «Народныя мсціўцы» на YouTube
- Афіцыйная старонка «Народныя мсціўцы» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- «Народныя мсціўцы» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- «Народныя мсціўцы» ў сацыяльнай сетцы «Instagram»
- «Народныя мсціўцы» канал Telegram