Аляксандр Уладзіміравіч Батвінёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Батвінёнак)
Аляксандр Уладзіміравіч Батвінёнак
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 мая 1957(1957-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2018(2018-11-11) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Член у
Прэміі
Сайт avb-art.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Батвінёнак (3 мая 1957, Браслаў, Віцебская вобласць — 11 лістапада 2018) — беларускі скульптар. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і творчыя акадэмічныя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску ў 1986 годзе. Вучыўся у А. Анікейчыка, Р. Мурамцава, А. Арцімовіча, З. Азгура. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года, працаваў у станковай скульптуры.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2001 год у галіне выяўленчага мастацтва. Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За дасягненні ў выяўленчым мастацтве» і граматай Беларускага Саюза архітэктараў ў галіне скульптуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх твораў, якія выкананы з розных матэрыялаў: дрэва, бронзы, мармуру і інш. Афіцыйнае прызнанне аўтар атрымаў за партрэтны жанр — помнік П. Мсціслаўцу (у сааўтарстве з А. Чыгрыным і архітэктарам Ю. Казаковым).

Шмат гадоў звяртаўся да вобраза Ф. М. Дастаеўскага. Ен стварыў 6 работ, прысвечаных пісьменніку. Тры скульптуры з гэтай серыі знаходзяцца ў Націянальным мастацкім музеі РБ, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Музеі-кватэры Ф. М. Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)[1].

Зноскі