Перайсці да зместу

Аляксандр Біладо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алімпійскія ўзнагароды
Аляксандр Біладо на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы
Аляксандр Біладо на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы
Фрыстайл(мужчыны)
Золата Ванкувер 2010 Могул
Золата Сочы 2014 Могул
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Золата Інавасіра 2009 Паралельны могул
Золата Дыр Вэлі 2011 Паралельны могул
Срэбра Дыр Вэлі 2011 Могул
Срэбра Вос 2013 Могул
Золата Вос 2013 Паралельны могул

Аляксандр Біладо (фр.: Alexandre Bilodeau, нар. 8 верасня 1987, Манрэаль, Канада) — канадскі фрыстайліст, двухразовы алімпійскі чэмпіён 2010 і 2014 гадоў у могуле, трохразовы чэмпіён свету ў паралельным могуле (2009, 2011, 2013).

Золата 22-гадовага Біладо на Алімпіядзе ў Ванкуверы стала першым алімпійскім золатам для Канады, выйграным на Алімпійскіх гульнях на яе тэрыторыі, да гэтага ні ў 1976 годзе на летняй Алімпіядзе ў Манрэалі, ні ў 1988 годзе на зімовай Алімпіядзе ў Калгары гаспадары Гульняў залатых медаляў не выйгравалі. Наогул жа золата Біладо стала для Канады трэцім у фрыстайле — у 1994 годзе ў могуле перамог Жан-Люк Брасар, а ў 2006 годзе золата таксама ў могуле выйграла Джэніфер Хейлі.

На Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне заняў 11-е месца ў могуле. Уладальнік Кубка свету 2008/2009 па могулу. За кар'еру выйграў 12 этапаў Кубка свету — 7 у могуле і 5 ў паралельным могуле.

Зноскі