Аляксандр Васілевіч Кохан
Аляксандр Васілевіч Кохан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1974 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Аляксандр Васілевіч Кохан (нар. 1974, Карма, Гомельская вобласць) — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці (з 13 чэрвеня 2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1974 годзе ў в. Карма Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў выкладчыкам спецыяльных дысцыплін Нараўлянскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 177 сельскагаспадарчай вытворчасці. З 1998 па 2010 гады працаваў намеснікам дырэктара Нараўлянскага ДПТВ № 177 сельскагаспадарчай вытворчасці.
У 2010 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Нараўлянскага райвыканкама. 17 сакавіка 2015 года прызначаны старшынёй Брагінскага райвыканкама[1]. 7 ліпеня 2022 года прызначаны старшынёй Петрыкаўскага райвыканкама[2].
13 чэрвеня 2024 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці[3].
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Ельскім раёне
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці