Аляксандр Сяргеевіч Горны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Горны)
Аляксандр Сяргеевіч Горны
Аляксандр Сяргеевіч Горны, 2018 год.
Аляксандр Сяргеевіч Горны, 2018 год.
Дата нараджэння 1988
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2016)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Сяргеевіч Горны (нар. 27 чэрвеня 1988, Гродна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016), дацэнт (2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2011). З 2018 года — дактарант Інстытута гісторыі HAH Беларусі.

З 2015 года выкладчык-стажор, старшы выкладчык, з 2018 года — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускага нацыянальнага руху ў XX ст., палітычная і канфесійная гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, гісторыя беларускай дыяспары, гісторыя паўсядзённасці.

Тэма кандыдацкай дысертацыі «Беларускія паланафільскія арганізацыі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Заходняй Беларусі (1921—1937 гг.)».

Аўтар біяграфічных нарысаў пра вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху: Аляксандра Цвікевіча, Аляксандра Каўша, Краўцова Макара, Вячаслава Багдановіча, Івана Карчынскага.

Член аддзела па кананізацыі святых Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Разам з расійскім гісторыкам Ігарам Барынавым адмініструе фэйсбук-суполку «Запісы беларусаведа»[1].

Укладальнік і рэдактар збору выбраных твораў беларускага царкоўнага дзеяча Вячаслава Багдановіча «Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (2019).

Разам з Андрэем Бучам апублікаваў пратаколы пасяджэнняў Народнага сакратарыяту БНР у серыі «Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі (Том ІІ, кніга 1)» (2021).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі. — Гродна, 2014. — 147 с.
  • Белорусское национальное движение в православных учебных заведениях Польши в 1920-х годах // Studia Białorutenistyczne. — 2016. — Vol. 10. — S. 39-53.
  • Да пытання аб класіфікацыі беларускіх палітычных арганізацый у Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд // Беларускі гістарычны часопіс. — 2019. — № 9. — С. 3-8.
  • «Беларуская санацыя» ў Польшчы (1928—1937): паміж канфрантацыяй і лаяльнасцю // Przegląd Środkowo-Wschodni. — 2019. — № 4. — С. 91-115.
  • Перыядызацыя гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (1921—1939) // Беларуская думка. 2020. № 9. С. 48-55.
  • Эдмунд Зуземиль и белорусское национальное движение в межвоенный период: новые документы / И. И. Баринов, А. С. Горный // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2020. — № 21. — С. 131—142.
  • Месца Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў беларускім нацыянальным руху (1923—1938) // Беларуская думка. 2021. № 7. С. 72-77.

Зноскі