Андрэй Іванавіч Буча
Андрэй Іванавіч Буча | |
---|---|
Дата нараджэння | 1985 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, беларусазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Андрэй Іванавіч Буча (нар. 1985, г. Гродна) — беларускі гісторык, беларусазнавец. Кандыдат гістарычных навук (2012), дацэнт[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 2008 годзе кафедру паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя. Айчынная і ўсеагульная гісторыя». З 2014 года працаваў экскурсаводам, супрацоўнічаў з турыстычнымі кампаніямі Беларусі. Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (2014). Супрацоўнік Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2019)[1]. Загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мінскага філіяла РЭУ імя Г. В. Пляханава[2].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Галіна інтарэсаў: эміграцыя беларусаў у розныя гістарычныя перыяды; фарміраванне беларускай дыяспары; беларускае замежжа; гісторыя Беларусі; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в Андрэй Іванавіч Буча ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ Администрация, Дорогая. Буча Андрей Иванович(нявызн.). reu.by. Праверана 11 сакавіка 2024.
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выкладчыкі Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Беларусазнаўцы
- Выкладчыкі Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Мінскага філіяла РЭУ імя Г. В. Пляханава