Аляксандр Гіевіч Гурулі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Гурулі
Сандро Ґурулі.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Гіевіч Гурулі
Нарадзіўся 9 лістапада 1985(1985-11-09)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Грузіі Грузія
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Алімпік (Гранд-Сент)
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
Сцяг Францыі Алімпік (Ліён)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Сцяг Францыі Булонь 12 (2)
2004—2005 Сцяг Францыі Алімпік B (Ліён) 17 (1)
2005—2006 Сцяг Францыі Ліён Дзюшэр 29 (4)
2006—2007 Сцяг Францыі Лескін 19 (0)
2007—2008 Сцяг Францыі Ліён Дзюшэр
2008—2012 Сцяг Украіны Карпаты (Львоў) 72 (1)
2012   Сцяг Грузіі Дзіла (Горы) 29 (5)
2013 Сцяг Грузіі Дынама (Батумі) 8 (3)
2013 Сцяг Грузіі Зестафоні 11 (0)
2014 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 22 (0)
2015 Сцяг Грузіі Самтрэдыя 8 (1)
2015—2016 Сцяг Азербайджана АЗАЛ (Баку) 25 (3)
2016—2017 Сцяг Грузіі Шукура (Кабулеці) 43 (5)
2018— Сцяг Францыі Алімпік (Гранд-Сент) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Сцяг Грузіі Грузія (да 21) 4 (1)
2010—2012 Сцяг Грузіі Грузія 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 сакавіка 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2017
Commons-logo.svg Аляксандр Гіевіч Гурулі на Вікісховішчы

Аляксандр Гурулі (груз. ალექსანდრე გურული; нар. 9 лістапада 1985, Батумі, Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Алімпік» Гранд-Сент.

Сын вядомага грузінскага футбаліста і трэнера Гіі Гурулі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Францыі, дзе на той час выступаў яго бацька. Выступаў за моладзевую каманду «Алімпіка» з Ліёна, пасля гуляў за клубы ніжэйшых французскіх дывізіёнаў.

У верасні 2008 года стаў іграком украінскіх «Карпатаў», дзе гуляў на працягу чатырох сезонаў. У лютым 2012 адправіўся ў арэнду ў грузінскую «Дзілу», дзе правёў увесь 2012 год. Пасля вяртання з арэнды ў лютым 2013 кантракт з «Карпатамі» быў разарваны.

У выніку Аляксандр пачаў 2013 год у Грузіі, у клубе «Дынама» з Батумі, дзе трэнерам быў яго бацька. Улетку 2013 перайшоў у «Зестафоні».

У лютым 2014 перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе стаў асноўным левым паўабаронцам, хоць значную частку першай паловы сезону 2014 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»[4].

У сакавіку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Самтрэдыя»[5]. У верасні 2015 года перайшоў у азербайджанскі АЗАЛ[6]. Улетку 2016 года вярнуўся ў Грузію, стаўшы іграком «Шукуры».

У пачатку 2018 года зноў адправіўся ў Францыі, стаўшы іграком аматарскага клуба «Алімпік» Гранд-Сент з пятага дывізіёна.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за нацыянальную зборную Грузіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]