Аляксандр Максімавіч Капліенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Капліенка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Капліенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Максімавіч Капліенка
Нарадзіўся 7 сакавіка 1996(1996-03-07)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 179 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грузія Дынама (Тбілісі)
Нумар 29
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2009 — 2012 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера*
2012 — 2015 Украіна Металург (Запарожжа) 35 (4)
2016 Украіна Металіст (Харкаў) 8 (0)
2016 Турцыя Аланьяспор 0 (0)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 14 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 28 (0)
2019 Украіна Металург (Запарожжа) 8 (1)
2019 — Грузія Дынама (Тбілісі) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2012 — 2013 Украіна Украіна (да 17) 5 (0)
2013 — 2015 Украіна Украіна (да 19) 9 (0)
2015 Украіна Украіна (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2018.

Аляксандр Капліенка (нар. 7 сакавіка 1996, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца грузінскага клуба «Дынама» з Тбілісі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам запарожскага футбола. Яго дэбют за запарожскі «Металург» у першынстве краіны адбыўся 6 красавіка 2014 года ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца». Усяго ў сваім дэбютным сезоне ён згуляў у двух матчах. У сезоне 2014/15 Аляксандр становіцца адным з асноўных ігракоў свайго клуба. У канцы 2015 года пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.

1 лютага 2016 года прыбыў на прагляд у харкаўскі «Металіст»[3], іграком якога афіцыйна стаў 17 лютага. У чэрвені таго ж года перайшоў у склад турэцкага клуба «Аланьяспор»[4], але ўжо ў пачатку верасня 2016 года кантракт быў разарваны[5].

У снежні 2016 года далучыўся да складу адэскага «Чарнаморца»[6]. 20 снежня 2017 года стала вядома, што адэская каманда спыніла супрацоўніцтва з абаронцам[7].

У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе беларускай каманды. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і абаронца пакінуў клуб.

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з запарожскім «Металургам»[9]. У чэрвені 2019 года стаў іграком тбіліскага «Дынама».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Украіны.

Зноскі

  1. Oleksandr Kaplienko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. Александр Каплиенко на просмотре в «Металлисте» (руск.) . FC-Metalist.com (1 лютага 2016).
  4. Офіційно: Каплієнко перейшов в «Аланьяспор» (укр.) . «UA-Футбол» (14 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  5. «Аланьяспор» розірвав контракт з Каплієнком (укр.) . «UA-Футбол» (6 верасня 2016). Праверана 6 верасня 2016.
  6. «Чорноморець» підписав Каплієнко (укр.) . «UA-Футбол» (12 снежня 2016). Праверана 12 снежня 2016.
  7. «Чорноморець» припинив співпрацю із захисником (укр.) . UA-Футбол (20 снежня 2017). Праверана 20 снежня 2017.
  8. Три украинца и серб стали игроками "Смолевичей" (руск.) . football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  9. Каплиенко и Леонидов подписали контракты с запорожским «Металлургом» (руск.) . ua.tribuna.com (13 сакавіка 2019). Праверана 14 сакавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]