Аляксандр Крыдаль
Аляксандр Крыдаль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1784 | ||||||
Смерць | каля 1841 | ||||||
Род | Крыдалі[d] | ||||||
Бацька | Антоні Крыдаль[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Зарэцкіх[d] | ||||||
Член у |
Аляксандр Антоніевіч Крыдаль (Крыдзель, польск.: Aleksander Krydel; 1784 — каля 1841) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Крыдаляў герба «Одсеч». Сын Антонія (Антона). Меў брата Ануфрыя.
Маршалак шляхты Гродзенскага павета ў 1812—1813 гадах. Сябра Гродзенскай муніцыпальнай рады, створанай Часовай радай ВКЛ у 1812 г. У 1819 г. — асэсар 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. У 1820-я гады — старшыня Лідскага гродскага суда. У маі 1824 г., у часы следства, узяў на парукі брата сваёй жонкі, філарэта Юзафа Заржэцкага, будучага ваеннага інжынера. У 1829 г. — лідскі межавы суддзя. У 1834 г. — чыноўнік Гродзенскай скарбовай палаты да межавых справаў.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
Валодаў з жонкай маёнткам Малюзін з вёскай Пяцюлеўцы, атрыманым у 1819 годзе (у 1844 годзе — 826 дзесяцін, 47 душ мужчынскага і 33 душ жаночага полу)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Кацярынай з Зарэцкіх (Заржэцкіх). Дзеці:
- Аляксандра, у шлюбе з Эдвардам Вайніцкім;
- Юзэфа, у шлюбе з Пятром Клейстам, сынам Казіміра Клейста і Пракседы з Шумкоўскіх.
Зноскі
- ↑ Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Крыдэл Аляксандр Антоніевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.