Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі
1-ы Сакратар Прэзідыума Часовага работніцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусі
з 1919
2-і сакратар Малога Прэзідыума ЦВК БССР
люты — ліпень 1919
 
Партыя: КПСС
Нараджэнне: 23 лістапада 1888(1888-11-23)
Смерць: 1937(1937)

Алякса́ндр Мікала́евіч Антаніко́ўскі (23 лістапада 18881937) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член РСДРП(б) з 1917 года. З 1 студзеня 1919 года член і сакратар Прэзідыума Часовага работніцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, рэдактар газеты «Весткі Часовага Работніцка-Сялянскага Савецкага ўрада Беларусі». На 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў (23 лютага 1919 года) выбраны членам і сакратаром Малога Прэзідыума ЦВК БССР. З сакавіку 1919 года член і сакратар Мінскага губернскага рэўкама. У ліпені 1919 — кастрычніку 1921 гг. у Чырвонай Арміі, начальнік пададдзела палітаддзела Заходняга фронту. З 1922 года намеснік загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Цэнтральнага бюро КП(б)Б. З 1928 года рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

У 1937 годзе арыштаваны НКУС БССР і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карніловіч, Э. А. Антанікоўскі Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М.В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 123. — ISBN 5-85700-074-2.